Акцыянернае таварыства «БелДжы» ў І квартале гэтага года ў 2,5 разы павялічыла экспарт аўтамабільнай тэхнікі ў Расію.
У той час як аўтамабільныя заводы з краін еўразоны значна скарачаюць сваю вытворчасць і продаж аўтатэхнікі, на нашай тэрыторыі назіраецца трохі іншая тэндэнцыя.
Як адзначыла прэс-служба прадпрыемства, у першыя тры месяцы года на заводзе было сабрана 5059 аўтамабіляў, што ў 1,6 раза перавышае паказчык аналагічнага перыяду мінулага года. Рэалізавана было 5230 машын (у 1,8 раза больш, чым за студзень—сакавік 2019 года). На ўнутраным рынку прададзена 2525 Geely (рост у 1,4 раза). Больш за ўсё павялічыліся пастаўкі на расійскі рынак, куды з пачатку года было экспартавана 2705 аўтамабіляў.
Дзякуючы наяўнасці сучасных красовераў і іншых ліквідных мадэляў завод плануе рэалізаваць сёлета 28 тысяч аўтамабіляў. 18 тысяч новых машын мяркуецца паставіць у Расію, а каля 10 тысяч — прадаць на айчынным рынку.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв'ю: youtube.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/autamabil
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzhyli
[5] https://zviazda.by/be/tags/geely