У аднаго з салдат, які праходзіў службу ў навучальным цэнтры ў Пячах, дыягнаставалі каранавірус. Яго калегі знаходзяцца на каранціне. Такую інфармацыі пацвердзіла афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Наталля Гаўрусік, паведамляюць «Мінск-Навіны» [1].
- Маладога чалавека шпіталізавалі 15 красавіка ў галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр у Мінску з пнеўманіяй. Вечарам 16 красавіка тэст на COVID-19 у яго паказаў станоўчы вынік, - праінфармавала Наталля Гаўрусік.
Калегі маладога чалавека знаходзяцца на каранціне ў адмысловым намётавым гарадку на ваенным палігоне.
Па словах афіцыйнага прадстаўніка Мінабароны, намётавы гарадок быў абсталяваны каля трох тыдняў таму спецыяльна для вучэнняў ваенных медыкаў на выпадак ізаляцыі. Салдаты прабудуць там на карантыне 14 дзён.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/u-soldata-srochnika-iz-uchebnogo-czentra-v-pechah-podtverdili-koronavirus-ego-sosluzhivczy-nahodyatsya-na-karantine/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pechy
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus