Старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi Вiктар Лiсковiч правёў рабочую нараду па актуальных пытаннях развiцця маладзёжнага парламенцкага руху.
Былi абмеркаваныя пытаннi функцыянавання маладзёжных парламенцкiх структур у Беларусi, а таксама ўдзел маладых парламентарыяў у мерапрыемствах VII Форуму рэгiёнаў Беларусi i Расii.
Вiктар Лiсковiч звярнуў увагу на тое, што завяршаецца работа па фармiраваннi Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублiкi Беларусь. Плануецца правесцi яго першае пасяджэнне ў найблiжэйшы час.
Старшыня Пастаяннай камiсii таксама адзначыў, што станоўчы вопыт функцыянавання Маладзёжнай палаты пры Мiнскiм гарадскiм Савеце дэпутатаў можа быць выкарыстаны ў дзейнасцi структуры, якая ствараецца.
Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсiй Савета Рэспублiкi па эканомiцы, бюджэце i фiнансах, старшыня праўлення «Беларусбанка» Вiктар Ананiч правёў у Мiнску прыём грамадзян у рэжыме вiдэаканферэнцыi i аўдыясувязi. Са зваротамi звярнулiся жыхары Быхава, Касцюковiч i Кобрына.
Тэматыка зваротаў грамадзян была самая розная. Людзей, напрыклад, цiкавiлi пытаннi давання фiзiчным асобам магчымай адтэрмiноўкi плацяжоў па крэдытах, перагляду ўмоў крэдытавання. Вiктар Ананiч адзначыў, што кожны асабiсты зварот у банку разглядаецца iндывiдуальна.
Кiраўнiцтва адной з устаноў аховы здароўя Быхава выказала падзяку калектыву «Беларусбанка» за аказанне спонсарскай дапамогi.
На думку сенатара, кожны зварот грамадзян у рамках асабiстых прыёмаў неабходна разглядаць уважлiва i прымаць па iм канкрэтнае рашэнне. Аналiз зваротаў насельнiцтва дазваляе аб'ектыўна ацэньваць сiтуацыю ў пэўных рэгiёнах Беларусi, а галоўнае, разумець, што менавiта сёння хвалюе там людзей.
Прэв'ю: sovrep.gov.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/parlament
[3] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne