Сёння ў Маладзечанскім раёне інваліды ці проста пажылыя адзінокія людзі вяртаюцца па дапамогу на гарачую лінію.
Яе тэлефоны размешчаны на сайце Маладзечанскага райвыканкама і ў першую чаргу прызначаныя для зваротаў адзінокіх непрацаздольных грамадзян з просьбай аказаць дапамогу ў дастаўцы прадуктаў харчавання, прадметаў першай неабходнасці, лекаў. На ўказаныя нумары можна пазваніць у раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у раённую арганізацыю Чырвонага Крыжа, у райкам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
На сайце таксама ёсць напамін «Белпошты»: пажылыя людзі могуць атрымаць пенсію і дапамогу па месцы жыхарства ад паштальёна, ён жа пры неабходнасці прыме ў іх грошы на аплату камунальных плацяжоў, аформіць падпіску на перыядычныя выданні і акажа іншыя паслугі. Дастаткова патэлефанаваць у кантакт-цэнтр РУП «Белпошта» на кароткі нумар 154.
Старшыня Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў Андрэй Паукшта кажа, што клопат аб сталых жыхарах раёна быў і застаецца пастаяннай задачай мясцовай улады, асабліва сельскіх Саветаў дэпутатаў. Іх прадстаўнікі часта сустракаюцца з гэтай катэгорыяй насельніцтва, імкнуцца паспрыяць вырашэнню надзённых праблем і паляпшэнню ўмоў жыцця пажылых людзей.
У гарачай лініі падчас неспакойнай эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне ёсць пэўныя перавагі для асабістай бяспекі і здароўя далёка не маладых нашых суграмадзян. Гэта магчымасці хуткай сувязі, мінімізацыі колькасці кантактаў сталых людзей, у тым ліку і з рознага роду прайдзісветамі, якія барацьбу з каранавірусам успрынялі як шанц падмануць даверлівых пенсіянераў.
Леанід Тугарын
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/leanid-tugaryn
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/regiyony
[5] https://zviazda.by/be/tags/pramaya-liniya
[6] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[7] https://zviazda.by/be/tags/maladzechanski-rayon