Дзе: Youtube-канал «Купалаўскі тэатр» [2]
Калі: з 15 па 22 красавіка, 20:00
Колькі каштуе: бясплатна
Хто што робіць зараз дома, а купалаўцы забурыліся ў свае хатнія бібліятэкі. А каб вас не пакідаць у адзіноце, яны працягваюць выходзіць у анлайн і запрашаюць чытаць разам!
«Чытаць я хацеў!» — гэта серыя чытанняў ад купалаўцаў, якія будуць выходзіць штовечар з 15 красавіка а 20.00.
Вы зможаце паслухаць улюбёныя творы беларускіх ды замежных пісьменнікаў і паэтаў. Наперадзе — Марта Голубева, Павел Харланчук, Антаніна Дубатоўка, Яўгенія Кульбачная, Міхась Зуй, Павел Паўлюць, Раман Падаляка, Андрэй Кавальчук і іншыя купалаўцы.
Дзе: facebook.com [3]
Калі: 15, 16, 21, 29 красавіка, 19:00
Колькі каштуе: бясплатна
Красавіцкая афіша Тэатра эстрады напоўнена яркімі шоу-праграмамі, якія цяпер гледачы змогуць убачыць у прамым эфіры, не выходзячы з дому. З 9 красавіка па 29 красавіка пройдуць відэастрымы рэпертуарных праграм тэатра, для анлайн-аўдыторыі на сцэну выйдуць беларускія артысты.
Так, 15 красавіка ў 19.00 пройдзе анлайн-трансляцыя эстраднага караоке-спектакля «Сваты». У гледачоў будзе магчымасць не толькі паглядзець цікавы спектакль, але і праспяваць разам з артыстамі ў фармаце караоке. Атмасфера весялосці, якая звычайна пануе ў канцэртнай залі, дакладна зможа перадацца і праз экраны гледачам.
16 красавіка працягне анлайн-паказы эстрадны мюзікл «Бурлеск». Гэта кранальная і адначасова натхняльная гісторыя амбіцыйнай дзяўчыны Алі, якая з непрыкметнага амерыканскага мястэчка трапляе ў вядомы неа-бурлеск-клуб у Лос-Анжэлесе. А пасля становіцца яго прымай, улюбляецца і дапамагае выратаваць клуб. Пастаноўка напоўнена яркім вакалам і харэаграфіяй, што дакладна не дазволіць адцягнуцца ад экранаў.
21 красавіка гледачы змогуць паглядзець шоу-праграму «Мужчыны на дэсерт», а 29 красавіка будзе магчымасць убачыць прэм'еру, якая адбылася нядаўна, імерсіўнага шоу-мюзікла «Стрыптыз душы», які перанясе ў дзіўны свет Галівуда і распавядзе гісторыю з жыцця чароўнай Мерлін Манро.
Дзе: zolotoe.by [4]
Калі: па 30 красавіка
Колькі каштуе: бясплатна
У Культурна-гістарычным комплексе «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна» праходзіць выстава Ірыны Арбузавай «Магія каменя».
Карціны Ірыны Арбузавай — гэта сінтэтычны від мастацтва, у якім натуральны камень атрымлівае новае жыццё, бісер ператвараецца ў каляровую палітру мастака, а чорны аксаміт — у своеасаблівае палатно, на якім натуральны і штучны матэрыял выглядае выгодна.
Дзе: artist.gives [5]
Калі: 19 красавіка, 20:00
Колькі каштуе: бясплатна
Беларускі гурт грае ў стылі dead rock, дыска-дэкаданс. Выконвае песні на беларускай мове. Створаны ў 2008 годзе былымі ўдзельнікамі магілёўскага альтэрнатыўнага гурта «Глюкі» Стасам Мытнікам і Раманам Жыгаравым.
Дзе: Youtube-канал «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» [6]
Калі: з 13 красавіка, 16:00
Колькі каштуе: бясплатна
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта «Чытаем класіку разам» распачнецца анлайн-чытанне рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», прымеркаванае да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.
Падтрымаць акцыю адгукнуліся вядомыя артысты, культурныя і грамадскія дзеячы, журналісты і бізнесмены Беларусі.
Сутнасць акцыі ў тым, што кожны з удзельнікаў на працягу двух тыдняў прачытае па адной з глаў вядомага рамана пісьменніка.
Чытанне рамана, якое будзе адбывацца ў залах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, можна будзе ўбачыць [7] на YouTube-канале музея альбо знайсці ў сацыяльных сетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: Facebook [8], ВКонтакте [9], Instagram [10].
Даведкі аб мерапрыемстве: па электроннай пошце bellitmuseum@tut.by.
Тэлефон: (17) 334-72-61.
Дзе: chrysalismag.by [11]
Калі: па 24 красавіка
Колькі каштуе: бясплатна
100 удзельнікаў, дыскусіі з беларускімі мастакамі ў рэжыме анлайн. Далучайцеся да першай віртуальнай выставы «Lockdown».
Сітуацыя ў свеце вымушае шукаць новыя шляхі ўзаемадзеяння і творчасці, таму арганізатары прапануюць магчымасць сабрацца разам на адлегласці! Сваёй ініцыятывай яны заклікаюць усіх падтрымліваць сацыяльны каранцін. А арганізатары, у сваю чаргу, не дадуць вам забыцца пра беларускае мастацтва ў перыяд самаізаляцыі. Галоўная задача – дапамагчы мастакам мінімізаваць культурны і фінансавы ўрон ад наступстваў крызісу, натхніць усіх у гэты цяжкі час.
Акрамя выставы ў рамках праекта будуць арганізаваны анлайн-актыўнасці, у якіх гледачы змогуць паўдзельнічаць, не пакідаючы дома. У інстаграм-акаўнце Chrysalis Mag [12] пройдуць адкрытыя анлайн-інтэрв'ю з мастакамі, падчас якіх удзельнікі змогуць падняць вострасацыяльныя тэмы, пагаварыць пра тое, як зменіцца свет пасля пройдзенага этапу, і як цяперашняя сітуацыя адаб'ецца на беларускай культуры і мастацтве ў цэлым. Прыняць удзел у дыскусіях зможа любы жадаючы.
Куратары: Надзея Макеева, Паліна Юргенсон.
Дзе: Youtube-канал «Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii РТБД» [13]
Калі: 16, 17 красавіка - 19:00, 18 красавіка - 17:00
Колькі каштуе: бясплатна
РТБД працягвае анлайн-паказы спектакляў!
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі працягвае анлайн-паказы спектакляў з відэа-фонду РТБД на сваім youtube-канале. Яны называюць свае трансляцыі — «РТБДом», таму што «РТБДом заўсёды там, дзе ты».
На працягу тыдня ўсе прыхільнікі тэатра і аматары беларускага тэатральнага мастацтва з любой кропкі свету маюць магчымасць паглядзець шэраг знакавых спектакляў РТБД мінулых гадоў:
Дзе: globalcitizen.org [14]
Калі: 18 красавіка, 19:00
Колькі каштуе: бясплатна
Флагманскі поп-фестываль.
Пакуль што галоўнай музычнай падзеяй вясны павінен стаць маштабны фестываль, арганізаваны пры падтрымцы ініцыятывы Global Citizen і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Сярод перадавых хэдлайнераў — трыумфатарка нядаўняга «Грэмі» і ціхая зорка пакалення Z Білі Айліш, соўл-поп- і боды-пазітыў-сенсацыя Ліззі, калумбійскі рэгетон-хітмэйкер Джэй Бальвін, нігерыйскі майстар афрабіта Burna Boy. З герояў старой гвардыі ўдзельнічаюць Пол Макартні, Стыві Уандэр, Білі Джо Армстранг (франтмэн поп-панкаў Green Day), Аланіс Морысэт і іншыя. Весці марафон будзе трыо харызматыкаў са знакамітых амерыканскіх вячэрніх шоу: Джымі Фэлан, Джымі Кімэл і Стывен Колберт. Куратарка мерапрыемства - Лэдзі Гага. Больш падрабязна пра трансляцыі - на сайце [14] мерапрыемства.
/Афіша дапаўняецца/
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] http://youtube.com/channel/UCgaEda4qaOMoqlhzN5cj1bw?view_as=subscriber
[3] https://www.facebook.com/sbbytoday?redirect=false
[4] https://zolotoe.by/ru/foto/onlajn-vystavka-magiya-kamnya
[5] https://artist.gives/concert?c=akute-2020-04-30-18-00
[6] https://www.youtube.com/channel/UCsLvZ2XX8Ppuh2uRlfYHbFQ
[7] https://www.youtube.com/channel/UCsLvZ2XX8Ppuh2uRlfYHbFQ/featured
[8] https://www.facebook.com/bellitmuseum/
[9] https://vk.com/bellitmuseum
[10] https://www.instagram.com/bellitmuseum/?hl=ru
[11] https://chrysalismag.by/project/lockdown
[12] https://www.instagram.com/chrysalismagazine/
[13] https://www.youtube.com/channel/UCH-9EU93lhrb1xoiUlOjI5Q
[14] https://www.globalcitizen.org/en/connect/togetherathome/
[15] https://zviazda.by/be/tags/raim-paglyadzec
[16] https://zviazda.by/be/tags/afisha
[17] https://zviazda.by/be/tags/merapryemstvy
[18] https://zviazda.by/be/tags/anlayn
[19] https://zviazda.by/be/tags/samaizalyacyya