БПС-Ашчадбанк набыў апараты штучнай вентыляцыi лёгкiх i iншае рэанiмацыйнае абсталяванне для 6-й гарадской клiнiчнай бальнiцы Мiнска, якая цяпер прымае вялiкую частку пацыентаў з COVID-19. У якасцi бязвыплатнай дапамогi ў барацьбе з каранавiрусам банк выдаткаваў 290 тысяч рублёў.
Было закуплена сучаснае рэанiмацыйнае абсталяванне, у тым лiку апараты штучнай вентыляцыi лёгкiх — стацыянарны i партатыўны. Таксама бальнiца атрымае новы дэфiбрылятар-манiтор i сiстэму абагрэву пацыентаў. Новую апаратуру будуць выкарыстоўваць для лячэння хворых з цяжкiмi формамi пнеўманii.
Абсталяванне перададзена БПС-Ашчадбанкам у асобе даччынай IT-кампанii «Сэрвiс Дэск».
— Новая тэхнiка дапаможа беларускiм медыкам у гэты адказны момант змагацца з наступствамi распаўсюджвання каранавiруснай iнфекцыi, — адзначыла кiраўнiк штаба БПС-Ашчадбанка па прафiлактыцы i барацьбе з каранавiруснай iнфекцыяй Марына АСIПОЎСКАЯ. — Калектыў 6-й гарадской бальнiцы Мiнска сёння робiць усё для захавання здароўя беларусаў. I мы хочам дапамагчы гэтым людзям выратаваць як мага больш пацыентаў, у тым лiку праз узмацненне аснашчэння бальнiцы.
Алена КРАВЕЦ
Прэв'ю: yandex.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-kravec
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/bps-ashchadbank
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[5] https://zviazda.by/be/tags/shvl