11 красавіка ў Міжнародным універсітэце "МІТСО" у анлайн-рэжыме адбудзецца Дзень адкрытых дзвярэй для выпускнікоў школ, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама для жадаючых атрымаць другую або наступныя вышэйшыя адукацыі.
Відэатрансляцыя пройдзе на афіцыйным YouTube-канале Міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО".
Якія магчымасці адкрываюцца для студэнтаў Міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО"? Наколькі запатрабаваныя на сённяшнім рынку працы спецыяльнасці, якім навучаюць у ВНУ? Якая матэрыяльная база і тэхнічная аснашчанасць у аднаго з самых сучасных універсітэтаў краіны? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні можна будзе атрымаць у намесніка сакратара прыёмнай камісіі ўніверсітэта Дзмітрыя Шаўчэнкі. Доступ да трансляцыі па спасылцы [1].
Пачатак мерапрыемства ў 11.00.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://youtu.be/rOIJPsf1gAk
[2] https://zviazda.by/be/tags/mitso
[3] https://zviazda.by/be/tags/mipsa