Беларусь у студзені - лютым 2020 года знізіла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га на 11% да $5,566 млрд. Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА [1].
Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг за два месяцы склаў $10,706 млрд, што на 11,5% менш, чым за аналагічны перыяд 2019 года. У тым ліку імпарт склаў $5,14 млрд (зніжэнне на 12,1%). Станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала $425,1 млн (у студзені - лютым 2019-га дадатнае сальда было $405 млн).
Знешнегандлёвы абарот тавараў скараціўся на 15% да $8,549 млрд. Экспарт тавараў паменшыўся на 15,7% да $4,159 млрд, імпарт - на 14,3% да $4,39 млрд. Сальда склалася адмоўным у памеры $230,7 млн (у студзені - лютым 2019 года сальда было таксама адмоўным і складала $190 млн).
Знешнегандлёвы абарот паслуг вырас на 5,3% і дасягнуў $2,157 млрд. Экспарт паслуг паказаў рост на 6,4% да $1,406 млрд, імпарт паслуг вырас на 3,2% да $750,7 млн. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася станоўчае ў памеры $655,8 млн (у студзені - лютым 2019-га станоўчае сальда складала $595 млн).
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-ekspart