Выпускнікі расійскіх школ не будуць сыходзіць у войска гэтай вясной і атрымаюць магчымасць здаць АДЭ і паступіць у ВНУ, паведаміў начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл РФ Валерый Герасімаў, піша ria.ru [1].
"Усяго да мерапрыемстваў прызыву выклікаюцца больш за 650 тысяч чалавек. Школьнікі, якім трэба будзе здаць АДЭ — а такіх налічваецца ў нас каля 15 тысяч з 650 тысяч чалавек — прызывацца на ваенную службу вясной гэтага года не будуць", - удакладніў ён.
Вясновы прызыў у расійскую армію праходзіць з 1 красавіка па 15 ліпеня. Адпраўкі ў войскі пачнуцца пасля 20 мая.
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20200409/1569804440.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/uzbroenyya-sily-rasiyskay-federacyi