РУП "Белфармацыя" вызначана як адзіны аператар па рэалізацыі ахоўных вырабаў, у тым ліку медыцынскіх масак. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе канцэрна "Беллегпрам", перадае БЕЛТА [1].
Дадзенае рашэнне, распавялі ў канцэрне, было прынята ўрадам і накіравана на тое, каб забяспечыць празрыстасць паставак і адгрузак і вырашыць пытанне завышэння коштаў. Зараз "Белфармацыя" будзе курыраваць пастаўкі масак і ўсяго асартыменту ахоўных вырабаў у аптэчныя сеткі ўсіх формаў уласнасці.
Што тычыцца вырабаў для медперсаналу, яны будуць адгружаць УП "Белмедтэхніка".
У "Беллегпраме" адзначылі, што на сёння ахоўныя маскі вырабляе ўжо больш за 50 прадпрыемстваў краіны і пастаянна паступаюць новыя прапановы па вытворчасці, на прадпрыемствах нарошчваюцца магутнасці, гэта значыць аб'ёмы можна яшчэ павялічыць.
"Першачарговая задача - забяспечыць медыцынскімі маскамі персанал устаноў аховы здароўя. Да канца тыдня плануем выйсці на лічбу ў 1 млн масак, а да канца наступнага - 2 млн", - заявілі ў канцэрне.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/medycynskiya-maski
[3] https://zviazda.by/be/tags/maski