Міністэрства адукацыі зацвердзіла тэрміны уступнай кампаніі пастановай ад 30 сакавіка 2020 года.
Прыёмныя камісіі будуць прымаць дакументы з 16 па 21 ліпеня. У гэтыя тэрміны вызначыцца з выбарам спецыяльнасці павінны ўсе абітурыенты, якія прэтэндуюць на бюджэтныя месцы, а таксама абітурыенты, якія паступаюць на платную форму навучання на спецыяльнасці, дзе прадугледжаны ўступныя іспыты.
Ад абітурыентаў, якія паступаюць на платнай аснове, але не здаюць уступныя экзамены ў ВНУ, дакументы будуць прымацца:
Тэрміны падачы дакументаў для выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці пасля праходжання сумоўя, — з 16 па 18 ліпеня.
Уступныя выпрабаванні пройдуць у наступныя тэрміны:
Пастановай таксама вызначаны тэрміны залічэння абітурыентаў і дадатковага набору ў дзяржаўныя ўстановы вышэйшай адукацыі на месцы, якія вызначаны кантрольнымі лічбамі прыёму, што засталіся вакантнымі пасля залічэння абітурыентаў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: adukar.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/ustupnaya-kampaniya
[5] https://zviazda.by/be/tags/vnu