«Шукальнікі» — цыкл пазнавальна-вандроўных праграм на канале «Культура», прысвечаны знакавым падзеям гісторыі Расіі і замежжа, а таксама прыватным гісторыям вядомых людзей, якія пакінулі нашчадкам шмат таямніц і пытанняў. Адзін з найбліжэйшых выпускаў праекта будзе прысвечаны Радзівілам.
Вакол незлічоных багаццяў князёў Радзівілаў заўсёды існавала шмат чутак. І гэта датычылася не толькі ўнікальнай калекцыі твораў мастацтва. Як сцвярджалі відавочцы, у падвалах палаца ў Нясвіжы знаходзіліся зліткі золата — ад падлогі да столі. Аднак асаблівым гонарам Радзівілаў былі статуі 12 апосталаў, падараваныя на пачатку XVІІ стагоддзя самім Папам Рымскім. Зробленыя са срэбра і пакрытыя пазалотай, упрыгожаныя каштоўнымі камянямі, яны стаялі ў адной з зал палаца, але пасля некалькіх спроб крадзяжу былі перанесены ў склепы замку.
Праграма пад назвай «Скарбы Радзівілаў» выйдзе ў эфір 17 красавіка, і ў ёй разгледзяць розныя версіі наконт таго, дзе могуць захоўвацца багацці беларускіх князёў.
Алена ДРАПКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alena-drapko
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/skarby
[4] https://zviazda.by/be/tags/radzivily
[5] https://zviazda.by/be/tags/telebachanne