У Аршанскім раёне зарэгістравалі першую смерць пацыента з каранавірусам. Пра гэта стала вядома 9 красавіка. У памерлага "шматлікія хранічныя захворванні былі абцяжараныя каранавіруснай інфэкцыяй", паведаміў "Аршанскай газеце [1]" галоўны дзяржаўны санітарны урач Аршанскага раёну Сяргей Белы.
Ён таксама сказаў, што агулам у Аршанскім раёне на 9 красавіка зарэгістравана 11 выпадкаў каранавіруса, у дзевяці пацыентаў стан здавальняльны.
У раёне зрабілі больш за 390 тэстаў на каранавірус, пасля атрымання паўторнага адмоўнага тэсту на COVID-19 знялі з мэдыцынскага назірання 26 чалавек.
Спасылкі
[1] http://www.orshanka.by/?p=56431
[2] https://zviazda.by/be/tags/orsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/smerc