МТС зрабіў бясплатным інтэрнэт на самай масавай лінейцы тарыфаў "Супер" да канца лета: інтэрнэт-трафік будзе даступны на хуткасці да 1 Мбіт/с. Дадаць паслугу можна з дапамогай USSD-запыту *584#.
Інтэрнэт-трафік на хуткасці да 1 Мбіт/с і ў любых аб'ёмах даступны абанентам як на дзеючых тарыфах - "Супер", "Супер 10", "Супер 25", "Супер max 50", так і на архіўных - "Супер 8" , "Супер max", "Супер max +". Бясплатная паслуга "безліміт інтэрнэту (да 1 Мбіт/с)" дзейнічае па 31 жніўня ўключна, пасля аўтаматычна выдаляецца. Такім бонусам могуць скарыстацца дзейсныя і новыя абаненты тарыфнай лінейкі.
Больш падрабязна пра ўмовы акцыі і тарыфы лінейкі "Супер" можна даведацца на сайце МТС.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mabilny-aperatar-mts
[2] https://zviazda.by/be/tags/internet
[3] https://zviazda.by/be/tags/bezlimit
[4] https://zviazda.by/be/tags/anlim
[5] https://zviazda.by/be/tags/akcyya