А 14-й гадзіне 7 красавіка ў МНС паступіла паведамленне ад жыхаркі вёскі Нарчы Шчучынскага раёна аб узгаранні сухой расліннасці. Згарэла больш за 20 дамоў, у двух з якіх пастаянна пражывалі грамадзяне. У выніку ўзгарання жыхары вёскі не пацярпелі. Пра гэта інфармуе СК [1].
Паводле атрыманых дадзеных, каля 11 гадзін 70-гадовы мясцовы жыхар у двары свайго дома паліў сухую траву. Са слоў мужчыны, гэты працэс ён кантраляваў, у дом сышоў, калі ўсе патухла. Аднак праз некаторы час да яго прыйшоў аднавясковец і паведаміў аб пажары ў яго ў двары.
Распачата крымінальная справа.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/shchuchynski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar