У суботу, 4 красавіка, у Мачулішчанскі аддзел міліцыі паступіла паведамленне, што ў лясным масіве паблізу пасёлка Дачны Мінскага раёна знойдзена бомба, гаворыцца [1] на сайце МУС Беларусі.
На месца неадкладна прыбылі вайскоўцы ўзрыватэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў МУС.
Старанна абследаваўшы тэрыторыю, спецыялісты выявілі тры авіябомбы SD-50 і адзін 85-міліметровы артылерыйскі снарад, а таксама яшчэ 54 выбухоўніка. Усе гэтыя выбухованебяспечныя прадметы былі нямецкай вытворчасці часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Знойдзены арсенал сапёры знішчылі на падрыўной пляцоўцы.
МУС нагадвае: калі вы выявілі прадметы, падобныя на боепрыпасы, неадкладна паведаміце аб гэтым у міліцыю. Ні ў якім разе не чапайце іх! Памятаеце, што любое дзеянне можа справакаваць выбух і прывесці да трагедыі.
Прэв'ю: МУС
Спасылкі
[1] https://www.mvd.gov.by/ru/news/6823
[2] https://zviazda.by/be/tags/vayna
[3] https://zviazda.by/be/tags/artyleryyski-snarad
[4] https://zviazda.by/be/tags/bomba