У Беларусі праводзіцца ўвесь комплекс неабходных санітарна-эпідэміялагічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне распаўсюджвання COVID-19. Пра гэта сёння заявіла журналістам намеснік міністра - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Наталля Жукава, паведамляе [1] БЕЛТА.
"Адным з асноўных пытанняў з'яўляецца мінімізацыя рызык, заносаў і распаўсюджвання інфекцыі. Гэта значыць, што мы працягваем працу па пошуку, лакалізацыі ўсіх тых кантактных (асоб. - Заўвага. БЕЛТА), якія сёння ў нас рэгіструюцца. Праца службы не спыняецца і ноччу. Праводзіцца эпідрасследаванне кожнага выпадку, увесь комплекс мерапрыемстваў у лячэбных установах. Пры неабходнасці праводзяцца і дэзінфекцыйныя мерапрыемствы", - распавяла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач.
Паводле яе слоў, у цэлым на нарадзе [2], якая адбылася ў Прэзідэнта, абмеркаваны цэлы пералік пытанняў, якія тычацца развіцця эпідсітуацыі, прымаемых мер па мінімізацыі наступстваў. Асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржаў надаў пытанню абароны і падтрымкі медыкаў, уключаючы сродкі індывідуальнай абароны, аплаты працы, забеспячэння харчаваннем.
Прэв'ю: iz.ru
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/rabota-sluzhby-ne-prekraschaetsja-i-nochjju-glavnyj-sanitarnyj-vrach-belarusi-o-borbe-s-koronavirusom-386307-2020/
[2] http://zviazda.by/be/news/20200407/1586256163-lukashenka-my-ne-musim-mirycca-z-tym-shto-ginuc-lyudzi-my-pavinny-zmagacca
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/natallya-zhukava