8 красавіка з 10.00 да 13:00 у сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ па абнаўленні праграмнага забеспячэння будзе адсутнічаць магчымасць пакупкі і вяртання білетаў праз інтэрнэт на цягнікі з нумараванымі і ненумараванымі месцамі — на інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, а таксама з дапамогай мабільнага прыкладання «БЧ. Мой цягнік».
Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр магістралі.
У названы перыяд можа быць часова недаступны афіцыйны інтэрнэт-сайт [1] Беларускай чыгункі.
Для набыцця праязных дакументаў на чыгунцы просяць звяртацца ў білетныя касы. Інфармацыю аб раскладзе, кошту і куплі білетаў можна атрымаць у Кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі па адзіным нумары 105.
Магістраль прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://www.rw.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka
[3] https://zviazda.by/be/tags/bilet
[4] https://zviazda.by/be/tags/cyagnik