Канцэрн "Белнафтахім" чакае ў красавіку чарговую партыю нафты ад дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджана Socar. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар "Белнафтахіма" Аляксандр Цішчанка, перадае [1] БЕЛТА.
"У нас запланавана пастаўка азербайджанскай нафты - 85 тыс. т. Чакаем у бліжэйшы час", - паведаміў Аляксандр Цішчанка.
Паводле інфармацыі агенцтва Trend, танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі павінен выйсці 8 красавіка з грузінскага порта Супса пры ўмове стабілізацыі умоў надвор'я.
У сакавіку Socar адправіла ў Беларусь тры танкеры нафты, гэта каля 250 тыс. т нафты. Яна была дастаўлена ў порт Адэсы і затым прапампаваная трубаправодным транспартам на Мазырскі НПЗ.
Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў паведамляў, што Socar у 2020 годзе можа паставіць у Беларусь да 1 млн т нафты.
Чытайце таксама: Прэзідэнт: Трэба ў найменшай ступені залежаць ад нафтавых гульняў найбуйнейшых дзяржаў [2]
Прэв'ю: iz.ru
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/belneftehim-ozhidaet-v-blizhajshee-vremja-tanker-s-85-tys-t-nefti-iz-azerbajdzhana-386295-2020/
[2] http://zviazda.by/be/news/20200407/1586251792-prezident-treba-u-naymenshay-stupeni-zalezhac-ad-naftavyh-gulnyau
[3] https://zviazda.by/be/tags/nafta