У нацыянальным парку "Белавежская пушча" правялі ўлік асноўных відаў жывёл. Такая інфармацыя размешчана [1] на афіцыйным сайце нацпарка.
"Для рацыянальнага вядзення паляўнічай гаспадаркі трэба валодаць інфармацыяй аб колькасці дзікіх жывёл. Гэта дазваляе ўсталяваць аптымальныя нормы здабычы звяроў і птушак, вырашаць пытанні аб абмежаванні або поўнай забароне палявання на некаторыя віды, а таксама ацэньваць мерапрыемствы па ахове і ўзнаўленню", - растлумачылі ў аддзеле аховы жывёльнага свету і паляўнічай гаспадаркі нацпарка.
Падлікам паляўнічых жывёл егерская служба нацыянальнага парку займалася ў верасні-сакавіку. З-за адсутнасці снегу зімовы маршрутны ўлік правесці не ўдалося. Звяроў лічылі на падкормавых пляцоўках, падчас гону, праводзіўся анкетны ўлік. Высветлілася, што ў Белавежскай пушчы жывуць 604 зубры, 260 ласёў, больш за 1100 казуль і 2600 высакародных аленяў. Спецыялісты прыйшлі да высновы, што папуляцыя дзіка налічвае 80 асобін, лісіцы - 330, ваўка - 70, выдры - 100. Па падліках, на тэрыторыі нацпарка жывуць 360 баброў і 186 янотападобных сабак.
Спасылкі
[1] https://npbp.by/about/news/the-number-of-inhabitants-of-the-forest/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belavezhskaya-pushcha