Як паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства “Мінсктранс”, па 11 красавіка адмяняецца курсіраванне аўтобусаў маршрутаў № 188С, 196С.
Па 10 красавіка работа аўтобуснага маршрута № 141А арганізавана па змененым раскладзе, размешчаным у раздзеле “Расклад” на сайце прадпрыемства. Работа аўтобуснага маршрута № 141Б адмяняецца.
Таксама 11 красавіка не будуць курсіраваць аўтобусы маршрутаў № 141А, 141Б.
“Мінсктранс” просіць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/shkolny-autobus
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsktrans