Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы запускае сацыяльны праект "Нетэатральная маска" па вырабе ахоўных масак, паведамілі БЕЛТА [1] ў тэатры.
"Пашывачны цэх тэатра ўжо вырабіў 500 ахоўных масак. У бліжэйшы час плануецца стварыць яшчэ больш, маскі будуць перададзены на патрэбы 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска", - распавялі ў Купалаўскім.
Праект арганізаваны за кошт пазабюджэтных сродкаў тэатра і пры спонсарскай падтрымцы партнёраў. "Купалаўскі тэатр будзе ўдзячны юрыдычным асобам, усім аматарам тэатральнага мастацтва і гледачам за фінансавую падтрымку ў набыцці матэрыялаў, неабходных для пашыву ахоўных масак", - адзначылі ў тэатры. Падтрымаць праект можна, добраахвотна пералічыўшы любую суму на рахунак тэатра імя Янкі Купалы.
Прыкладам для купалаўцаў сталі тэатры з розных краін, якія вырашылі падтрымаць медыцынскія ўстановы. Купалаўскі запрашае далучыцца да праекта і іншыя беларускія тэатры.
Прэв'ю: liptorg-cp.ru
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/kupalovskij-zapuskaet-sotsialnyj-proekt-neteatralnaja-maska-386172-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/maska
[4] https://zviazda.by/be/tags/kupalauski-teatr