Шматдзетная матуля Iрына Абмётка, якая жыве ў Кастрычнiцкiм раёне сталiцы, выхоўвае сваiх сыноў умелымi i самастойнымi, дае iм магчымаць развiвацца, не баяцца цяжкасцяў, быць у добрай фiзiчнай форме. На штодзённых прагулках хлопчыкi асвойваюць двухколавы транспарт. Старэйшаму Уладзiславу пяць гадоў, сярэдняму Ягору — тры, а малодшаму Iвану споўнiўся толькi годзiк, але i ён, гледзячы на братоў, хоча хутчэй навучыцца ездзiць.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya