Уладальніку сеткавага выдання media-polesye.by - таварыству з абмежаванай адказнасцю "МП компані" - вынесена пісьмовае папярэджанне аб парушэнні патрабаванняў артыкулаў 4 і 49 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі", паведамляе Мінінфарм [1].
4 красавіка на рэсурсе была змешчана публікацыя "Пацвердзіўся тэст на каранавірус у жыхаркі Лунінецкага раёна. Пакуль яна ў Мінску, у мясцовай бальніцы памёр яе муж"
У ходзе праверкі, праведзенай сумесна з Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам, высветлена, што ў дадзенай публікацыі змяшчалася недакладная інфармацыя пра смерць пацыента, распаўсюджванне якой здольна нанесці шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам. Такім чынам выданне стварыла і распаўсюдзіла фэйк.
- Публікацыя падобнай інфармацыі спрыяе нагнятанню і сацыяльнай напружанасці ў грамадстве, стварэнню панічных настрояў, вядзе да масавага дэзінфармавання насельніцтва і парушае канстытуцыйнае права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi, - адзначылі ў ведамстве.
Прэв'ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] http://mininform.gov.by/news/all/vyneseno-preduprezhdenie-za-rasprostranenie-lozhnoy-informatsii/
[2] https://zviazda.by/be/tags/luninec
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/feyk