На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 634 чалавекі. Асноўная частка - асобы першага кантакту, якія былі выяўленыя ў ходзе эпідрасследаванняў і на момант тэсціравання знаходзіліся ў стацыянарах. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме, паведаміла [3] Міністэрства аховы здароўя.
Пасля праходжання лячэння паправіліся 53 чалавекі. Усяго за апошнія двое сутак з медустаноў выпісана 355 пацыентаў, якія знаходзіліся на розных формах кантролю і лячэнні.
Зарэгістравана 13 выпадкаў смерці пацыентаў, у якіх шматлікія хранічныя захворванні былі абцяжараны каранавіруснай інфекцыяй.
На сёння ў Беларусі праведзена больш за 40 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Для правядзення тэставання задзейнічана 13 лабараторый.
Нагадаем, на 7 красавіка запланаваны візіт [4]ў Беларусь місіі СААЗ. У склад дэлегацыі ўвойдуць трое экспертаў. Спецыялісты запрошаны кіраўніком беларускай дзяржавы. Яны змогуць на месцы ацаніць рэальную сітуацыю, адэкватнасць мер, што прымаюцца, прааналізаваць клінічныя пратаколы, падыходы да аказання медыцынскай дапамогі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://t.me/minzdravbelarus/277
[4] http://www.zviazda.by/be/news/20200404/1585981002-misiya-saaz-prybudze-u-belarus-7-krasavika
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[6] https://zviazda.by/be/tags/belarus