У Камітэце дзяржаўнага кантролю з 6 па 10 красавіка будзе працаваць "гарачая лінія" па пытаннях наяўнасці тавараў у гандлёвай сетцы і росту цэнаў, якая праводзіцца ў мэтах забеспячэння аператыўнага кантролю за сітуацыяй на спажывецкім рынку.
Жыхары ўсіх рэгіёнаў краіны, а таксама сталіцы, у тым ліку работнікі прадпрыемстваў гандлю, могуць паведаміць у кантрольнае ведамства аб фактах значнага павышэння коштаў на спажывецкія тавары, а таксама аб іх адсутнасці ў гандлёвай сетцы.
Звяртацца на "гарачую лінію" можна па тэлефоне 8 (017) 327 54 09 з 10.00 да 12.00.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: iphones.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kdk
[2] https://zviazda.by/be/tags/garachaya-liniya
[3] https://zviazda.by/be/tags/ceny
[4] https://zviazda.by/be/tags/tavary