5 красавіка з Нацыянальнага аэрапорта Мінск вылецеў спецыяльны рэйс "Белавія", арганізаваны сумесна з пасольствам Расіі ў Беларусі, гаворыцца [1] на старонцы МЗС Беларусі ў Facebook.
Самалёт накіраваўся ў Дэлі, каб забраць яшчэ адну групу беларусаў і, па магчымасці, грамадзян іншых краін з Індыі.
4 красавіка пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў заявіў, што расійскі бок акажа садзейнічанне ў вяртанні беларусаў з Дэлі дадому і аплаціць іх пералёт у Мінск на борце самалёта "Белавія".
Прэв'ю: МЗС Беларусі
Спасылкі
[1] https://www.facebook.com/belarusmfa/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pasazhyry
[3] https://zviazda.by/be/tags/samalyot
[4] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus