Сёння каля апоўдня ў міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што ў аўтацэнтры, размешчаным у вёсцы Цна Мінскага раёна, знаходзіцца замініраваная машына. Пра гэта паведамляе МУС [1].
Падчас агляду работнік сервіснага цэнтра пад дном прыгнанага на рамонт BMW X6 на расійскіх нумарах выявіў прыматаную гранату.
На месца выбылі прадстаўнікі праваахоўных органаў і экстраных службаў. У мэтах бяспекі эвакуіравана каля 70 работнікаў і наведвальнікаў цэнтра. Сапёрна-піратэхнічнай групай выбухованебяспечны прадмет абясшкоджаны.
Прэв'ю: МУС
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne