Выбух газу прагрымеў у пяціпавярховым жылым доме ў падмаскоўным горадзе Арэхава-Зуева, паведамілі ria.ru [1] ў прэс-службе рэгіянальнага глаўка МНС Расіі.
Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Гагарына ў доме 31. Па звестках ведамства, у кватэры на трэцім паверсе выбухнула газавая калонка, пасля чаго другі пад'езд дома абрынуўся з трэцяга па пяты паверх. Усяго пашкоджаны дзесяць кватэр, з іх пяць цалкам разбураныя.
Па дадзеных МНС Расіі, загінуў адзін чалавек і шасцёра пацярпелі. Трое пацярпелых знаходзяцца ў рэанімацыі, адзін - у стане сярэдняй ступені цяжкасці.
Жыхароў суседніх пад'ездаў эвакуіравалі і размясцілі ў суседняй школе. Пад заваламі, паводле папярэдніх дадзеных, людзей няма.
Праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20200404/1569575200.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya