Завяршылася праверка асобных пытанняў гатоўнасці сістэмы тэрытарыяльнай абароны Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці, паведамляе Мінабароны [1].
Службовыя асобы органаў кіравання абласнога і раённага ўзроўняў справіліся з пастаўленымі задачамі па прыняцці рашэнняў на фарміраванне і забеспячэнне тэрытарыяльных войскаў раёна.
Адпрацаваны пытанні апавяшчэння асабістага складу, прыёму з запасу афіцэраў і асабістага складу арганізацыйнага ядра, баявога зладжвання падраздзяленняў, праведзены заняткі. Дэталёва прапрацаваны пытанні ўсебаковага забеспячэння, пры гэтым асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням медыцынскага забеспячэння.
Праверка насіла абмежаваны характар і з'яўлялася чарговым этапам ацэнкі дзейснасці сістэмы тэрытарыяльнай абароны і лагічным працягам праверкі, праведзенай у Клецкім раёне Мінскай вобласці.
Мэты і задачы праведзеных праверак дасягнуты. Службовыя асобы органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны, у тым ліку Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці, з пастаўленай задачай справіліся.
Вынікі праведзеных праверак пасля дэталёвага аналізу будуць асновай для далейшага ўдасканалення элементаў сістэмы тэрытарыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Прэв'ю: mil.by
Спасылкі
[1] https://t.me/modmilby
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-abarony