Міністэрства фінансаў Беларусі прапрацоўвае пытанне аб прыцягненні макрафінансавай дапамогі з боку Еўрапейскага саюза. Пра гэта паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе ведамства па выніках перамоў міністра фінансаў Максіма Ермаловіча з камісарам ЕС па пытаннях суседства і пашырэння Оліверам Вархелі.
"Бакі абмеркавалі падыходы ЕС у аказанні дапамогі краінам "Усходняга партнёрства" для змякчэння наступстваў пандэміі COVID-19 на эканоміку Беларусі, - адзначылі ў прэс-службе. - А таксама магчымасць прадастаўлення Еўрапейскім саюзам макрафінансавай дапамогі нашай краіне ў дадатак да крэдытных рэсурсаў МВФ, якія могуць быць вылучаныя ў рамках "інструментаў хуткага фінансавання".
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/es
[3] https://zviazda.by/be/tags/ushodnyae-partnyorstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/finansavaya-padtrymka