З красавіка ў сталіцы пачынаецца сезон нанясення разметак на праезных участках вуліц і праспектаў. Нягледзячы на няспынны аўтамабільны рух, спецыялісты Спецыялізаванага мантажна-эксплуатацыйнага прадпрыемства Мінгарвыканкама наносяць лініі і стрэлкі для кіроўцаў, абазначаюць пераходы для пешаходаў. Шафёр і маляр у адной асобе Міхаіл БУРАК (на фота справа) са сваім памочнікам Аляксеем ВЕРНІКОВІЧАМ гэтымі днямі працуюць на Партызанскім праспекце, а дакладней на скрыжаванні праспекта з завулкам Рабочым. На ўзбраенні брыгады — сучасная ўстаноўка «Контур», з дапамогай якой фарба лёгка наносіцца на асфальтавае пакрыццё.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya