Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пачала праводзіць штотыднёвы маніторынг цэн на сацыяльна значныя тавары, паведаміў старшыня ФПБ Міхаіл Орда ў інтэрв'ю прафсаюзнай газеце "Беларускі час", піша [1] БЕЛТА.
"Ва ўсіх раёнах, гарадах мы сочым за дынамікай цэн на сацыяльна значныя тавары. Гэта каля 20 пазіцый - самае важнае і неабходнае кожнаму чалавеку. Мы звярнуліся да ўрада з прапановай устанавіць строгі мараторый на павышэнне цэн на гэту групу тавараў у існуючай сітуацыі", - сказаў Міхаіл Орда.
Урад ужо прыняў пэўныя меры, дадаў старшыня ФПБ. Устаноўлены парог росту цэн - не больш як 0,5 працэнта ў месяц. "Мы накіравалі зварот гандлёвым сеткам, каб усе гандлёвыя надбаўкі, бонусы на гэтыя тавары былі замарожаны. Далей будзем глядзець, як развіваецца сітуацыя", - адзначыў ён.
Прафсаюзныя арганізацыі таксама нацэлены праводзіць сумесна з наймальнікамі работу па захаванні працоўных калектываў.
Прэв'ю: sitv.ru
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/fpb-pachala-shtotydnevy-manitoryng-tsen-na-satsyjalna-znachnyja-tavary-86483-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ceny
[3] https://zviazda.by/be/tags/tavary
[4] https://zviazda.by/be/tags/manitoryng
[5] https://zviazda.by/be/tags/federacyya-prafsayuzau