Следча-аператыўная група працуе на тэрыторыі будаўнічага аб'екта, размешчанага на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Сёння тут у ходзе правядзення мантажных работ траўмаваны 24-гадовы рабочы. Пацярпелы шпіталізаваны, гаворыцца [1] ў Telegram-канале Следчага камітэта.
Паводле папярэдняй інфармацыі, малады чалавек ажыццяўляў перапампоўку кіслароду з аднаго балона ў іншы. У гэты час адбыўся разрыў вентыля аднаго з іх. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.
Прэв'ю: Следчы камітэт
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/balon
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/trauma
[5] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet