Сусветная харчовая праграма (World Food Programme - WFP) прагназуе маштабны голад з-за пандэміі новага каранавіруса SARS-CoV-2. "Мы сур'ёзна б'ём трывогу. Мы асцерагаемся, што нас чакае сапраўды вялікі крызіс", - заявіла прадстаўнік берлінскага філіяла WFP Бэціна Люшара у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву epd, апублікаваным у пятніцу, 3 красавіка, перадае [1] dw.com.
Паводле яе слоў, ужо цяпер WFP аказвае неадкладную гуманітарную дапамогу 87 млн чалавек больш чым у 80 краінах, пры гэтым праца гуманітарнай арганізацыі ўсё больш ўскладняецца з-за войнаў, кліматычных змяненняў, засух і паводак; цяпер жа да гэтага дадалася і пандэмія каранавіруса.
"Праз каранавірус, які пракраўся амаль ва ўсе афрыканскія краіны, у многіх рэгіёнах стварылася сапраўды цяжкая сітуацыя, асабліва там, дзе слабая эканоміка і слабая сістэма аховы здароўя. Мы сутыкаемся з беспрэцэдэнтнай сітуацыяй, у якой мы як найбуйнейшая ў свеце гуманітарная арганізацыя не знаходзіліся яшчэ ніколі. Гэта абсалютна нязведаная тэрыторыя ", - адзначыла Люшара.
Паводле ацэнак ААН, ва ўсім свеце цяпер галадаюць больш 820 млн чалавек. Толькі ў Усходняй Афрыцы недаядаюць 15 млн чалавек у такіх краінах, як Паўднёвы Судан, Эфіопія, Самалі і Кенія. "Пандэмія каранавіруса дае падставы баяцца, што голад стане рэальнасцю і для многіх мільёнаў іншых людзей. Патрэбнасці ў неадкладнай харчовай дапамозе толькі ўзрастуць", - канстатавала прадстаўнік берлінскага філіяла WFP.
Прэв'ю: Getty Images/AFP
Спасылкі
[1] https://www.dw.com/ru/%D0%BE%D0%BE%D0%BD-%D0%BE%D0%BF%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%B5%D1%82%D1%81%D1%8F-%D0%BC%D0%B0%D1%81%D1%88%D1%82%D0%B0%D0%B1%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D0%BE-%D0%B3%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B4%D0%B0-%D0%B8%D0%B7-%D0%B7%D0%B0-%D0%BF%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D0%B5%D0%BC%D0%B8%D0%B8-%D0%BA%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B8%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B0/a-53001712
[2] https://zviazda.by/be/tags/aan
[3] https://zviazda.by/be/tags/golad
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus