31 сакавіка двух жыхароў Столінскага раёна даставілі ў інфекцыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной бальніцы. Яны кантактавалі з грамадзянкай, якая прыехала з іншай вобласці і пасля апынулася носьбітам каранавіруса. Аналіз пацвердзіў наяўнасць COVID-19 ў аднаго з абследаваных. Пра гэта паведаміла [1] выданне "Навіны Палесся".
"Хочацца падкрэсліць немалаважны факт: пацыенты праявілі вялікую безадказнасць (легкадумнасць?) - наадрэз адмаўляліся ехаць у абласную бальніцу па добрай волі. Прыйшлося паступіць у адпаведнасці з законам - з ужываннем пракурорскіх санкцый. Таму іх шпіталізавалі з дапамогай супрацоўнікаў міліцыі" - адзначылі ў "НП".
У Столінскім раёне гэта першы выпадак захворвання на COVID-19.
Спасылкі
[1] https://polese.by/novosti/glavnoe/vyjavlen-pervyj-bolnoj-koronavirusom-v-stolinskom-rajone/
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/stolinski-rayon