Генерал-маёр унутранай службы Генадзь Ласута вызвалены ад пасады намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях. Адпаведны ўказ №115 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 красавіка, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Генадзь Ласута звольнены са службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях у запас па хваробе з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/gennadij-lasuta-osvobozhden-ot-dolzhnosti-zamministra-po-chrezvychajnym-situatsijam-385719-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns