У Рэспубліцы Беларусь рэгіструецца паступальнае павелічэнне колькасці хворых COVID-19. Большасць выпадкаў - гэта выяўленыя кантакты 1 і 2 узроўняў, паведамляе [3] Міністэрства аховы здароўя.
На сённяшні дзень пад медыцынскім наглядам у якасці кантактаў 1 і 2 ўзроўню знаходзяцца 9.299 чалавек. З іх 1.943 чалавекі - у стацыянарных умовах.
254 чалавекі знаходзіцца на стацыянарным лячэнні з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй. У большасці выпадкаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. 11 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, ім праведзены медыцынскія кансіліумы з удзелам вядучых інфекцыяністаў і анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў. Стан ацэньваецца як стабільны. Выздаравелі і выпісаныя з медыцынскіх устаноў - 42 пацыенты. 4 памерлі.
Зарэгістравана 4 выпадкі смерці ўзроставых пацыентаў з наяўнасцю шматлікіх хранічных захворванняў, па папярэдніх дадзеных, абцяжараных каранавіруснай інфекцыяй.
Па дадзеных на 31 сакавіка колькасць тых, хто захварэў на каранавірусную інфекцыю, складала [4] 163 чалавекі.
Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што пры перапрафіляванні ложкавага фонду адным з асноўных крытэрыяў з'яўляецца таксама аказанне ў поўным аб'ёме ва ўстановах аховы здароўя хуткай (экстраннай і неадкладнай) дапамогі пацыентам з іншымі саматычнымі і хірургічнымі захворваннямі. Аб'ёмы аказання такой дапамогі не зніжаны ні ў адным рэгіёне рэспублікі аж да цэнтральных раённых бальніц.
Часовае абмежаванне планавай дапамогі ў цяперашні час не аказвае ўплыву на медыка-дэмаграфічныя паказчыкі.
Ведамства сцвярджае, што эпідэміялагічнае расследаванне і шпіталізацыя ўсіх пацыентаў, нават без праявы сімптомаў, кантактных асоб, дазваляюць стрымліваць лавінападобны рост захворвання, які характэрны для суседніх краін.
Прэв'ю: Depositphotos.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://t.me/minzdravbelarus
[4] http://zviazda.by/be/news/20200331/1585667142-11-chalavek-pastupila-z-padazrennem-na-karanavirus-u-balnicy-uchora-byla
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[6] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus