У міністра аховы здароўя Ізраіля Яакава Ліцмана і яго жонкі пацвердзілі каранавірус, паведамляе [1] РБК са спасылкай на радыёстанцыю Kan.
Міністр будзе працаваць з дома ў адпаведнасці з медыцынскімі рэкамендацыямі, адзначае Kan.
Haaretz, спасылаючыся на ізраільскае Міністэрства аховы здароўя дадае, што Ліцман і яго жонка адчуваюць сябе добра і будуць знаходзіцца пад наглядам у ізаляцыі. Усе, хто кантактаваў з міністрам за апошнія два тыдні, адправяцца на хатні карантын.
У Ізраілі, паводле справаздачы СААЗ, заразіліся 5129, ахвярай выкліканага каранавірусам захворвання стаў 21 чалавек.
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/society/02/04/2020/5e8522da9a7947a89970046c
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/izrail