Народам Беларусi i Расii
Дарагiя сябры!
Сардэчна вiншую вас з Днём яднання народаў Беларусi i Расii.
Свята, якое ўпiсана ў гiстарычны каляндар нашых краiн больш за 20 гадоў таму, увасабляе ў сабе непадробнае iмкненне беларусаў i расiян працягваць слаўныя традыцыi сваiх дзядоў i бацькоў жыць у мiры i згодзе, будаваць агульны трывалы дом на карысць сённяшняга i наступных пакаленняў.
За кароткi па мерках гiсторыi перыяд нам удалося стварыць надзейны прававы фундамент Саюзнай дзяржавы, заснаваны на прынцыпах суверэнiтэту i незалежнасцi Беларусi i Расii пры захаваннi агульнасцi iх шляху развiцця i непарыўнасцi чалавечых лёсаў.
Мы збераглi i прымножылi глыбокiя эканамiчныя сувязi. Сёння тысячы беларускiх i расiйскiх прадпрыемстваў удзельнiчаюць у вытворчай кааперацыi, што дазваляе выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю, запатрабаваную на знешнiх рынках. Гэтаму таксама спрыяюць сумесныя праекты ў навукаёмiстых i высокатэхналагiчных галiнах.
Фармiраванне агульнага рынку працы i спадарожнай iнфраструктуры значна пашырыла магчымасцi прафесiйнай самарэалiзацыi i развiцця для грамадзян дзвюх дзяржаў.
Iнтэграцыйныя памкненнi беларусаў i расiян грунтуюцца не толькi на агульных эканамiчных iнтарэсах i ўзаемавыгадным гандлi. Iх стрыжнем заўсёды былi, ёсць i будуць непарушнае шматгадовае сяброўства i згуртаванасць народаў, загартаваных на франтах Вялiкай Айчыннай вайны, 75-годдзе Перамогi ў якой мы будзем урачыста адзначаць сёлета.
Наш святы абавязак — зберагчы i перадаць патомкам праўду пра тыя страшныя падзеi i гiстарычны подзвiг савецкага народа. Маштабныя саюзныя праекты — рэканструкцыя Брэсцкай крэпасцi i ўзвядзенне Ржэўскага мемарыяла савецкаму салдату — важны ўнёсак ва ўвекавечанне памяцi абаронцаў Айчыны.
Цалкам зразумела i заканамерна, што сёння нашы краiны разам супрацьдзейнiчаюць узнiкаючым выклiкам i пагрозам бяспецы, праводзячы ўзгодненую знешнюю i абаронную палiтыку ў iмя падтрымання мiру i стабiльнасцi ў рэгiёне.
Намi праведзена вялiкая работа. Але яшчэ шмат трэба зрабiць на шляху раўнапраўнай узаемавыгаднай iнтэграцыi i ўмацавання Саюзнай дзяржавы. Паспяховасць рэалiзацыi нашых планаў будзе залежаць ад няўхiльнага выканання прынятых дамоўленасцяў, выключэння нацыянальнага пратэкцыянiзму, скасавання iснуючых бар'ераў, выключэнняў i абмежаванняў.
У нас для гэтага ёсць усё неабходнае — воля да яднання, магутная матэрыяльна-тэхнiчная база, высокапрафесiйныя кадры, працавiтыя i таленавiтыя людзi.
Ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, мiру, згоды, дабрабыту i працвiтання вам i вашым сем'ям.
Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-yadnannya-narodau-belarusi-i-rasii