«Белпошта» часова прыпынiла работу сэрвiсу па перанакiраваннi мiжнародных рэгiстраваных паштовых адпраўленняў для атрымання праз паштамат, паведамiлi на прадпрыемстве. Арганiзацыя выбачаецца за дастаўленыя нязручнасцi.
Акрамя таго, у дастаўку мiжнародных паштовых адпраўленняў працягвае ўносiць свае карэктывы пандэмiя каранавiруса — з-за яе прыпынены шэраг авiярэйсаў. Цяпер не прымаюцца пiсьмовая карэспандэнцыя i пасылкi ў Кiтай. Пасылку немагчыма адправiць i ў Швецыю. Тэрмiны дастаўкi адпраўленняў EMS, а таксама пiсьмовай карэспандэнцыi i пасылак у iншыя краiны таксама могуць змяняцца.
Уся iнфармацыя пра падобныя змены аператыўна змяшчаецца на сайце «Белпошты».
Валяр'ян ШКЛЕННIК.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/belposhta