Зарэгістраваны другі выпадак смерці ўзроставага пацыента з наяўнасцю шматлікіх хранічных захворванняў, па папярэдніх дадзеных, абцяжараных каранавіруснай інфекцыяй, паведаміла [2] Міністэрства аховы здароўя ў Тэлеграм-канале.
Раней СМІ пісалі, што 1 красавіка, ноччу, у Капыльскай раённай бальніцы памерла 70-гадовая пацыентка. Яна была з вёскі Доктаравічы, дзе нядаўна жыхароў правяралі на каранавірус. Апошнія два тыдні жанчына правяла ў бальніцы.
Першы выпадак смерці ад ускладненняў, выкліканымі каранавіруснай інфекцыяй, быў зафіксаваны [3]31 сакавіка. Акцёру Коласаўскага тэатра Віктару Дашкевічу было 75 год.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, сёння пад медыцынскім наглядам і на лячэнні знаходзяцца 157 чалавек. За апошнія суткі выпісана 5 пацыентаў, у якіх раней тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік.
Паводле інфармацыі [4] на 31 сакавіка, колькасць тых, хто заразіўся каранавірусам у Беларусі, дасягнула 163 чалавек.
У Беларусі на сённяшні дзень праведзена больш за 32 тысячы тэстаў на каранавірусную інфекцыю.
Прэв'ю: Reuters
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://web.telegram.org/#/im?p=@minzdravbelarus
[3] http://zviazda.by/be/news/20200331/1585637994-u-vicebsku-pamyor-hvory-u-yakoga-raney-pacverdziusya-karanavirus
[4] http://www.zviazda.by/be/news/20200331/1585667142-11-chalavek-pastupila-z-padazrennem-na-karanavirus-u-balnicy-uchora-byla
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[6] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya