У Беларусі рыхтуюць змены для крамаў сэканд-хэнду, ім дазволяць гандляваць толькі падношаным адзеннем. Пра гэта ў прэс-цэнтры БЕЛТА ў час чарговага пасяджэння праекта "Экспертная серада" - "Лёгкая прамысловасць Беларусі: выклікі і рызыкі" паведаміў [1] начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Міхаіл Жыгала.
"Мы зараз актыўна прапрацоўваем пытанні па карэкціроўцы гэтых правілаў, па выразным размежаванні і вызначэнні фармату працы дадзеных крам, - растлумачыў прадстаўнік МАРГ. - Калі крама пазіцыянуе сябе як сэканд-хэнд, то, калі ласка, тады прадавайце тавары, якія былі ва ўжытку, а не стокавую вопратку. Калі гэта стандартная крама, то адпаведна там можа рэалізоўвацца і сток". На яго думку, такая норма не будзе абмежавальнай. "У ёй не угледжваюцца якія-небудзь абмежаванні альбо прыкметы, якія могуць у далейшым спрыяць парушэнню антыманапольнага заканадаўства з пункту гледжання абмежавання канкурэнцыі. Яна проста ўсталюе пэўны парадак, пэўныя патрабаванні да крамаў сэканд-хэнду", - сказаў Міхаіл Жыгала.
Прэв'ю: secondsuper.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/sekond-hendam-v-belarusi-razreshat-torgovat-tolko-ponoshennoj-odezhdoj-385474-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sekand-hend