У інтарэсах жанчыны, што пацярпела ад сямейнага гвалту, распачата крымінальная справа, распавялі [1] агенцтву "Мінск-Навіны" ў пракуратуры Цэнтральнага раёна г. Мінска.
Такое рашэнне прынята пасля вывучэння матэрыялаў праверкі Цэнтральнага РУУС.
Паміж 27-гадовым абвінавачаным і яго жонкай адбыўся канфлікт. Пры гэтым мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.
- Усё пачалося са славеснай сваркі, а затым грамадзянін стаў душыць жонку, пагражаючы пры гэтым забойствам. Пацярпелая ўспрыняла яго словы, як рэальную пагрозу сваім жыцці і здароўю, - распавялі ў раённай пракуратуры.
Нягледзячы на дзеянні мужа, пацярпелая не жадала прыцягваць яго да крымінальнай адказнасці. Аднак у пракуратуры ўстанавілі, што яна знаходзіцца ў залежным ад яго становішчы, так як сумесна з ім жыве і не здольная самастойна абараніць свае правы і законныя інтарэсы праз асцярогу помсты з боку мужа.
У гэтым выпадку пракурор скарыстаўся прадастаўленым яму крымінальна-працэсуальным кодэксам правам і распачаў крымінальную справу прыватна-публічнага абвінавачвання, якая накіравана ў Цэнтральны (г. Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь для арганізацыі папярэдняга расследавання.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/buduchi-v-netrezvom-sostoyanii-minchanin-edva-ne-zadushil-suprugu/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/syameyny-gvalt