Сусветная арганізацыя аховы здароўя перастала публікаваць інфармацыю пра колькасць ачунялых ад COVID-19 у свеце, так як не ўсе краіны падаюць яе, растлумачыў афіцыйны прадстаўнік СААЗ Тарык Язарэвіч, піша [1] РИА Новости.
"Што датычыцца выпадкаў выздараўлення за межамі Кітая, у нас няма адзіных даных з розных крыніц аб тым, як шмат афіцыйна пацверджаных выпадкаў выздараўлення ад COVID-19, таму што не ўсе краіны сістэматычна паведамляюць нам гэтыя даныя. У многіх краінах у людзей яшчэ не было шанцу паправіцца, так што па меры развіцця сітуацыі ў нас могуць з'явіцца новыя даныя", - сказаў ён.
Язарэвіч нагадаў, што COVID-19 - новая хвароба, таму неабходна атрымаць больш эпідэміялагічных звестак пра тое, як выпрацоўваецца імунітэт да віруса і як можна вызначыць, што пацыент цалкам ачуняў.
Паводле рэкамендацый СААЗ, пацыент можа быць выпісаны са шпіталя пасля правядзення паслядоўна, з розніцай як мінімум у 24 гадзіны, двух негатыўных тэстаў.
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20200401/1569423450.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/saaz
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus