Медыкі знайшлі каранавірус новага тыпу ў 20 пасажыраў грэчаскага круізнага лайнера "Элефтэрыёс Венізелас", які стаяў у порце Пірэя, перадае [1] ТАСС са спасылкай на агенцтва AFP.
Паводле яго інфармацыі, усяго на борце знаходзіцца 383 чалавекі, 33 з іх маюць грэчаскае грамадзянства. Лайнер, які належыць грэчаскай суднаходнай кампаніі, выконваў рэйс з Турцыі ў Іспанію, але не змог працягнуць свой маршрут у сувязі з развіццём сітуацыі з каранавірусам у Пірынейскім каралеўстве. 22 сакавіка судна спынілася ў Пірэі, на дадзены момант яму загадана заставацца ў порце.
Як паведаміў у аўторак прадстаўнік міністэрства аховы здароўя Грэцыі, прафесар вірусалогіі Сатырыс Цыодрам, колькасць інфіцыраваных ў краіне за суткі павялічылася з 1 212 да 1 314, агульная колькасць памерлых дасягнула 49.
Прэв'ю: news.myseldon.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/8129267
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/layner