Алень святога Губерта з пазалочаным крыжам паміж рагамі красуецца на гербе Гродна і лічыцца адным з сімвалаў старажытнага горада. А ў хуткім часе ў горадзе паселіцца і яго гаспадар — скульптура святога Губерта, апекуна паляўнічых, рыбакоў і леснікоў, будзе ўстаноўлена тут да ХІІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Над вобразам працуе вядомы гродзенскі майстар Уладзімір ПАНЦЯЛЕЕЎ.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya