Зарэгістраваны першы выпадак смерці ўзроставага пацыента з наяўнасцю шматлікіх хранічных захворванняў, па папярэдніх дадзеных, абцяжараных каранавіруснай інфекцыяй. Пра гэта паведаміла [3] Міністэрства аховы здароўя ў Тэлеграм-канале.
За апошнія суткі ў лячэбныя ўстановы краіны з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю паступіла 11 чалавек, выпісана 128 чалавек, у тым ліку 6 пацыентаў, у якіх раней тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік.
У Беларусі на сённяшні дзень праведзена больш за 31 тысячы тэстаў на каранавірусную інфекцыю.
Працягваюцца мерапрыемствы па кантролі за эпідэміялагічным становішчам, якое складваецца, і ў выпадку неабходнасці ажыццяўляецца шпіталізацыя пацыентаў для далейшага назірання і абследавання.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://web.telegram.org/#/im?p=@minzdravbelarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus