У сiстэме кнiжнага гандлю ААТ «Белкнiга» 101 кнiгарня. З iх 12 — у Гродне i Гродзенскай вобласцi. Акрамя таго, што кнiгарнi працуюць у абласным цэнтры, ёсць яшчэ крамы ў Лiдзе, Ваўкавыску, Шчучыне, Бярозаўцы (гэта Лiдскi раён) i Слонiме (летась была адчынена крама «Санет» — якраз напярэдаднi Дня беларускага пiсьменства).
ААТ «Белкнiга» вырашыла падвесцi вынiкi рэйтынга кнiг, якiя карыстаюцца найбольшым попытам менавiта ў кнiгарнях гродзенскага фiлiяла галоўнай гандлёвай сеткi дзяржаўнага кнiжнага гандлю. Што ж часцей за ўсё набываюць у Гродне i Гродзенскай вобласцi? На гэта пытанне адказвае генеральны дырэктар ААТ «Белкнiга» Аляксандр ВАШКЕВIЧ:
— Часцей за ўсё пакупнiкi, аматары кнiжнага чытання, набывалi на Гродзеншчыне фiлакартычны альбом Уладзiмiра Лiхадзедава «Слонiм. Падарожжа ў часе», у якiм змешчана процьма рэпрадукцый старых паштовак. Гэта вядомы праект з серыi «У пошуках страчанага», якi выходзiць ужо цi не другое дзесяцiгоддзе i сёння налiчвае дваццаць пяць цi нават болей тамоў. На другiм месцы — выдадзены мiнскiм выдавецтвам «Папуры» раман класiка беларускай лiтаратуры Уладзiмiра Караткевiча «Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi (Евангелле ад Iуды)».
Каменцiраваць наўрад цi што варта. Ясна адно: гродзенцы i вiзуальна, i ў чытаннi — на баку добрай, асветнiцкай лiтаратуры. Такi прыклад не можа не радаваць.
Сяргей Шычко
Прэв'ю: finance.kz
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-shychko
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/kniga
[4] https://zviazda.by/be/tags/gandal
[5] https://zviazda.by/be/tags/litaratura
[6] https://zviazda.by/be/tags/aat-belkniga
[7] https://zviazda.by/be/tags/belkniga