Беларускія грамадзяне змогуць вярнуцца з польскага Гданьска, скарыстаўшыся аўтобуснымі рэйсамі. Такая инфармацыя размешчана [1] на сайце пасольства Беларусі ў Польшчы.
Так, 31 сакавіка арганізаваны аўтобусны рэйс па маршруце Гданьск - Варшава - Брэст - Баранавічы - Мінск. На 2 красавіка запланаваны рэйс Гданьск - Гродна - Беласток - Ліда - Мінск.
Білеты можна набыць праз інтэрнэт-рэсурсы: http://www.biacomex.pl/kup-bilet.html [2], www.e-podroznik.pl, [3] альбо паведаміць свае даныя (прозвішча, імя (лацінка / руская), кантактны нумар тэлефона, грамадзянства) на e-mail: marketing@pks.gdansk.pl, альбо ў касах аўтавакзала Гданьска.
Спасылкі
[1] http://poland.mfa.gov.by/be/embassy/news/e48d2988873a2b31.html
[2] http://www.biacomex.pl/kup-bilet.html
[3] http://www.e-podroznik.pl/
[4] https://zviazda.by/be/tags/polshcha